Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

У Бешанковіцкім раёне ўтворана раённая выбарчая камісія

07.12.2023

У Бешанковіцкім раёне ўтворана раённая выбарчая камісія

У Бешанковіцкім раёне ўтворана раённая выбарчая камісія.
Толькі што завяршылася сумеснае пасяджэнне Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта і Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў, на якім прынята рашэнне аб утварэнні Бешанковіцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовага Савета дэпутатаў 29 склікання.
У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі прафсаюзаў, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў і вылучэнцы ад грамадзян шляхам падачы заявы. Усяго - 11 чалавек. 
«Перад намі стаіць галоўная задача - правесці выбарчую кампанію на дастойным узроўні, каб людзі спакойна зрабілі свой выбар і з упэўненасцю глядзелі ў заўтрашні дзень», - адзначыла кіраўнік раёна Галіна Унуковіч.
 «Зара»