Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

У Бешанковіцкім раёне стартаваў «Тыдзень бяспекі дарожнага руху»

25.01.2021

У Бешанковіцкім раёне стартаваў «Тыдзень бяспекі дарожнага руху»

З 25 па 30 студзеня на тэрыторыі раёна пройдзе «Тыдзень бяспекі дарожнага руху», накіраваны на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

   У рамках мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ сумесна з супрацоўнікамі іншых службаў міліцыі наведаюць установы адукацыі, дзе правядуць з навучэнцамі як тэарэтычныя, так і практычныя заняткі. У гульнявой форме нагадаюць аб асновах бяспечных паводзін на дарозе. Таксама навучэнцам будуць прадэманстраваны прафілактычныя відэаролікі, якія дапамогуць дзецям хутка і эфектыўна засвоіць патрэбны матэрыял.