Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

У Бешанковіцкім раёне працягваецца нарыхтоўка кармоў

08.07.2022

У Бешанковіцкім раёне працягваецца нарыхтоўка кармоў

Механізатар СУП "Вядзерава" Сяргей Бутанаў першым у раёне нарыхтаваў у стретч-плёнку тысячу тон сянажнай масы.
Павіншаваць Сяргея Уладзіміравіча з працоўнай перамогай старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М. В. Кавалёнак прыехаў прама ў поле (урочышча Жыгалы). Міхаіл Віктаравіч уручыў пераможцу аператыўнага працоўнага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў падзячны ліст.