Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
16.10.2019
Незаўважна мінуў верасень, ужо сярэдзіна кастрычніка, пажаўцела, ападае лісце. Азірнуцца не паспелі, як ужо зіма не-не, ды і нагадае пра сябе. Да пачатку халадоў вясковым рупліўцам трэба завяршыць усепалявыя работы, у тым ліку і нарыхтоўку кармоў.
Спяшаюцца бешанковіцкія аграрыі, бо кожная гадзіна дарагая. Каб на ўвесь год забяспечыць рагулям стабільны рацыён, і вопыт іх, і майстэрства патрэбныя. Таму на ўборцы царыцы палёў задзейнічаны самыя-самыя. Працаўнікі ДП «ПалітаддзелецАгра», напрыклад, ужо ўбралі 330 гектараў з 400 запланаваных, што складае 83% ад задання, назапасілі 7140 т сіласу.
На «КВК-800» шчыруе Віктар Сямёнавіч Ляховіч, адвозяць зялёную масу Уладзімір Пятровіч Марозаў на «МТЗ-3022», Аляксей Аляксандравіч Аўчыннікаў на «МТЗ-82» і Канстанцін Фёдаравіч Баўтрушка на аўтамашыне «МАЗ-555». Разам з імі на дадзеным відзе работ пэўны час быў задзейнічаны Сяргей Пятровіч Марозаў, пазней працаўніку даручылі займацца хімпраполкай азімых культур. Трамбоўку зялёнай масы на «К-701» вядзе Сяргей Аляксандравіч Радкевіч. Падчас нашага візіту палітаддзельскія рупліўцы закладвалі новую траншэю, разлічаную на 2000 тон.
Паралельна з уборачнымі камбайнамі на палях працуюць пасяўныя агрэгаты. У гаспадарцы пасеяна 1265 га азімых культур (у тым ліку свірэпіца і рапс). Справай сейбіта займаецца Сяргей Мікалаевіч Гусакоў на «МТЗ-3022» з «АПП-6». Пра фініш палітаддзельцы даўно прызвычаіліся не загадваць, бо не ўсё залежыць ад працаўніка, на паспяховы вынік уплываюць многія фактары (стан тэхнікі, добрае надвор’е і іншае). Дзе-нідзе рупліўцы яшчэ сеюць на зялёны корм, але канец работ ужо не за гарамі.
"Зара"