Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
10.12.2020
Чым бліжэй Новы год, тым больш яркіх агнёў, святочных інсталяцый, упрыгожаных будынкаў з’яўляецца на вуліцах гарпасёлка і сельскіх населеных пунктаў. А каб прадпрыемствы і арганізацыі раёна больш актыўна вялі працу ў гэтым накірунку, райвыканкам абвясціў раённы конкурс на лепшае навагодняе афармленне.
Згодна з палажэннем аб конкурсе, да ўдзелу ў ім запрашаюцца прадпрыемствы і арганізацыі раёна ўсіх формаў уласнасці. Праводзіцца конкурс па 23 снежня. Лепшае навагодняе афармленне будзе ацэньвацца ў некалькіх намінацыях. Напрыклад, у намінацыі «З Новым годам, Бешанковічы!» журы ацэніць падрыхтоўку прадпрыемства да свята комплексна: гэта і віншаванне работнікаў з Новым годам, і афармленне ўваходных груп, вітражоў, фасада будынка, прылеглай тэрыторыі, і святочная ілюмінацыя, і ўстаноўка і афармленне навагодніх жывых і штучных елак розных канфігурацый, і ачыстка тратуараў і пешаходных дарожак ад снегу і лёду.Каб прыняць удзел у намінацыі «Новы год да нас імчыцца», неабходна аформіць аўтатранспарт прадпрыемства шляхам размяшчэння ў яго салоне стыкераў або плакатаў з навагоднімі віншаваннямі, а таксама ўпрыгожвання гірляндамі і мішурой. «Снежнае царства» — так называецца яшчэ адна намінацыя конкурсу. У ёй выберуць лепшыя ледзяныя і снежныя скульптуры, гарады, горкі, казачныя персанажы, размешчаныя на тэрыторыі арганізацый.У намінацыі «Навагодні настрой» пераможцам будзе прызнана гандлёвае прадпрыемства, кафэ або рэстаран, што лепш за ўсіх справіцца са святочным афармленнем залы. У дадзеным выпадку важную ролю адыграюць абсталяванне аддзела або вітрыны з навагоднім асартыментам тавараў, арганізацыя тэматычных выстаў-продажаў, дэгустацый, прадастаўленне святочных зніжак.24 снежня адбудзецца ўшанаванне лаўрэатаў конкурсу, пройдзе яно на цэнтральнай плошчы гарпасёлка. Арганізатары адзначаюць, што пры вызначэнні пераможцаў улічаць унікальнасць і арыгінальнасць навагодняга афармлення, яго казачнасць і эстэтычнасць, наяўнасць гармоніі каляровага рашэння і г. д.Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 6-50-71.
"Зара"