Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
12.10.2020
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з раённым цэнтрам культуры і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў абвясціў аб правядзенні раённага творчага конкурсу «Алё, мы шукаем таленты!».
Конкурс арганізаваны з мэтай пашырэння кантактаў паміж працоўнымі калектывамі раёна, садзейнічання ў рэалізацыі ініцыятыў і творчага патэнцыялу грамадзян рознага ўзроўню падрыхтоўкі. Заяўлены чатыры намінацыі: «Вакал-сола», «Вакальны ансамбль»; «Харэаграфічны ансамбль»; «Мастацкае слова»; «Чароўны пэндзаль». Канкурсантамі могуць стаць прадстаўнікі працоўных калектываў раёна ва ўзросце ад 18 гадоў.Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 15 кастрычніка на электронную пошту ideologicheskiy@mail.ru, альбо па факсе 6-51-50, альбо па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 12. У заяўцы павінны быць пазначаны прозвішча, імя ўдзельніка або назва калектыву, узроставая катэгорыя, назва нумара, хранаметраж выкананай праграмы, неабходнае тэхнічнае забеспячэнне. Само творчае спаборніцтва «Алё, мы шукаем таленты!» запланавана на 1 лістапада.
Чытать падрабязней "Зара"