Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
07.02.2020
Здаровы лад жыцця не толькі модны трэнд, але і жыццёвая неабходнасць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Што яны і даказалі, прыняўшы ўдзел у спартландыі «Лютаўскі марафон», якая адбылася 6 лютага 2020 года на базе ФСК «Дзвіна».
14 чалавек лёгка падзяліліся на дзве каманды і паказалі сваю любоў да спорту. Мамы, спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў сталі актыўнымі заўзятарамі і памочнікамі для аматараў спорту з абмежаванымі магчымасцямі.
Спартыўныя спаборніцтвы, апладысменты балельшчыкаў, дапамога валанцёраў - гэта састаўляючыя кожнага спартыўнага свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
З вялікай увагай ставяцца работнікі ФСК «Дзвіна» да наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна», а спартыўныя сустрэчы ў ФСК «Дзвіна» сталі ўжо добрай традыцыяй.