Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

У Бешанковічах пройдзе велапрабег, прысвечаны Сусветнаму дню без аўтамабіля

16.09.2019

У Бешанковічах пройдзе велапрабег, прысвечаны Сусветнаму дню без аўтамабіля

Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў Сусветны дзень без аўтамабіля арганізуе велапрабег, у якім прапануе прыняць удзел жыхарам раёна, неабыякавым да праблем навакольнага асяроддзя. Збор удзельнікаў на цэнтральнай плошчы г.п. Бешанковічы ў нядзелю, 22 верасня, у 10.00 гадзін.