Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

У Бешанковічах праводзіцца рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам»

16.04.2021

У Бешанковічах праводзіцца рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам»

З 12 па 28 красавіка Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд.

Акцэнт у акцыі будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў катэгарыраваных грамадзян, правядзенне з імі інструктыўна растлумачальнай працы па захаванні правіл пажарнай бяспекі.