Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

У Бешанковічах наўзамен саджанцаў, якія не прыжыліся, пасадзілі новыя

13.11.2019

У Бешанковічах наўзамен саджанцаў, якія не прыжыліся, пасадзілі новыя

Штогод як дарослыя, так і юныя жыхары Бешанковіччыны ўносяць свой уклад у захаванне і прымнажэнне прыродных багаццяў нашай малой радзімы. Дзякуючы іх намаганням з'яўляюцца, напрыклад, новыя алеі.

Адна з апошніх была створана вясной гэтага года ў парку камсамольцаў. Тут высадзілі 95 саджанцаў - так зарадзілася сямейная ліпавая алея. На жаль, не ўсе дрэвы прыжыліся. Работнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вырашылі паправіць сітуацыю і ў канцы кастрычніка ў рамках шырокамаштабнай рэспубліканскай акцыі па пасадцы дрэў наўзамен 8 саджанцаў, якія не прыжыліся, пасадзілі новыя.