Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

У Бешанковічах на Кургане Славы адбыўся ўрачысты прыём навучэнцаў сярэдніх школ раёна ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

19.05.2022

У Бешанковічах на Кургане Славы адбыўся ўрачысты прыём навучэнцаў сярэдніх школ раёна ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

19 мая векавы юбілей адзначыла адна з самых масавых і папулярных арганізацый часоў СССР - піянерыя.

Спецыяльна да даты ва ўстановах адукацыі, бібліятэках праходзілі розныя мерапрыемствы. А непасрэдна ў дзень стагоддзя на Кургане Славы адбыўся ўрачысты прыём вучняў сярэдніх школ раёна ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама А. Т. Карбоўская, першы сакратар РК ГА «БРСМ» В. В. Фіешка, а таксама вучань СШ №1 райцэнтра Уладзімір Аўчыннікаў, які носіць званне Лідэр года па выніках раённага этапа VII Рэспубліканскага агляду - конкурсу "Лідэр года - 2022".