Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

У Бешанковічах адзначылі Дзень камсамола

29.10.2022

У Бешанковічах адзначылі Дзень камсамола

   У 104-ю гадавіну з Дня нараджэння камсамола ў Бешанковічах прайшло ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка камсамольцам.
   УЛКСМ... Усяго пяць літар. Але як шмат у іх закладзена сэнсу, эмоцый і ўспамінаў для ветэранаў камсамольскага руху. Камсамол назаўжды застанецца сімвалам юнацтва і аптымізму, веры ў дасягненне пастаўленых мэт. Моладзі ХХI стагоддзя ёсць з каго браць прыклад. Застаецца толькі пажадаць новаму пакаленню беларусаў такога ж камсамольскага запалу, невычэрпнай энергіі, вернасці сваім ідэям, духоўным і маральным арыенцірам.