Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
05.07.2021
На мінулым тыдні старшыня раённага выканаўчага камітэта Г. У. Унуковіч правяла асабісты прыём грамадзян уаграгарадку Дразды.
Падчас размовы з вяскоўцамі высветлілася, што жыццёва важных нявырашаных пытанняў у людзей апошнім часам не ўзнікала. А калі якія-небудзь непрадбачаныя сітуацыі і здараюцца, то ў асноўным усё ўладжваецца на ўзроўні сельвыканкама. Напрыклад, ёсць ужо дамоўленасць паміж мясцовай уладай і лясгасам наконт выдалення аварыйнага дрэва на вуліцы Лясной у Драздах, у бліжэйшыя дні тут прагрэйдуюць і дарогу, гэтым зоймуцца дарожнікі. На кантролі сельвыканкама пытанні выдзялення пашы, падтрымкі асоб з груп рызыкі, добраўпарадкавання, навядзення парадку на зямлі і іншыя. Праўда, ёсць і праблемныя моманты, адзін з іх — участак праезнай часткі на скрыжаванні вуліц Усходняй і Новай у аграгарадку. «Участак даволі праблемны,— вымушаны быў прызнаць старшыня Бешанковіцкага сельвыканкама М. У. Чашынскі.— Трэба асфальтаваць». Адзін званок Г. У. Унуковіч па кампетэнцыі — і ў гэты ж дзень пытанне зрушылася з мёртвай кропкі.
На абмеркаванне такса ма выносіліся тэмы водазабеспячэння, газіфікацыі дамоў, нарыхтоўкі і набыцця дроў. Галіна Уладзіміраўна ўсіх выслухала і патлумачыла, што ўладай дапамога будзе аказвацца суразмерна з магчымасцямі і патрэбамі. Ні адно пытанне не застанецца без увагі і яго рацыянальнага вырашэння.
"Зара"