Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

У аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна прайшла выніковая нарада аддзела па адукацыі райвыканкама

03.03.2022

У аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна прайшла выніковая нарада аддзела па адукацыі райвыканкама

На базе Астровенскай дзіцячы сад-сярэдняй школы прайшла нарада аддзела па адукацыі Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, дзе былі падведзены вынікі працы за 2021 год. Вызначаны асноўныя задачы развіцця раённай сістэмы адукацыі ў 2022 годзе. Лепшыя педагогі, установы адукацыі былі 
адзначаны заслужанымі ўзнагародамі.



Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Унуковіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Міхайлавіч Шведаў, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Аляксандравіч Філіпенка і старшыня Астравенскага сельвыканкама Андрэй Мікалаевіч Ганковіч.