Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

У аддзеле прымусовага выканання будзе праводзіцца акцыя, прымеркаваная да святкавання Дня Перамогі

07.05.2020

У аддзеле прымусовага выканання будзе праводзіцца акцыя, прымеркаваная да святкавання Дня Перамогі

8 мая з 11 да 13 гадзін у аддзеле прымусовага выканання Бешанковіцкага раёна ў дыстанцыйным рэжыме па тэлефоне 6-08-85 будзе праводзіцца акцыя, прымеркаваная да святкавання Дня Перамогі.

       Грамадзяне могуць бясплатна пракансультавацца па пытаннях звязаных з дзейнасцю тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання ў рамках прымусовага выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў.