Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч працягвае сустрэчы ў працоўных калектывах

11.02.2022

Старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч працягвае сустрэчы ў працоўных калектывах

На гэтым тыдні старшыня Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта Галіна Унуковіч правяла чарговыя сустрэчы ў працоўных калектывах раёна. Пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь Галіна Уладзіміраўна абмеркавала з работнікамі ДУА «Сярэдняя школа №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачэнкі» і ДЛПУ «Бешанковіцкая раённая ветстанцыя».

Размова ішла аб палажэннях, якія датычацца сацыяльнай палітыкі дзяржавы, прэзідэнцкай улады, захавання нацыянальнай самабытнасці, абароны інстытута сям'і і іншыя. Таксама кіраўнік раёна расказала аб сацыяльна-эканамічным развіцці Бешанковічы.

Галіна Уладзіміраўна заклікала прыдзвінцаў узяць актыўны ўдзел у рэферэндуме, падкрэсліўшы, што толькі ад нас саміх залежыць, ці будуць мір і стабільнасць, згода і працвітанне ў нашай краіне.