Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
21.07.2020
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з’яўляецца візітнай карткай Рэспублікі Беларусь. На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю культурнага дыялогу паміж рознымі народамі і краінамі.
У гэтым годзе фестываль праходзіў з 16 па 19 ліпеня ў абноўленым фармаце і стаў адным з самых маштабных open air форумаў Еўропы. Месцам яго правядзення стала тэрыторыя цэлага горада: усе мерапрыемствы праходзілі толькі на адкрытых пляцоўках. Галоўнай з іх па-ранейшаму быў Летні амфітэатр. На яго сцэне адбыліся самыя важныя мерапрыемствы «Славянскага базару». Уладальнікам Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «ВІЦЕБСК-2020» стаў беларускі спявак Раман Валазнёў. Гран-пры міжнароднага дзіцячага конкурсу таксама ў беларускай прадстаўніцы Ангеліны Ламака.
Падчас фестывалю мастацтваў таксама прайшлі пленэры дэкаратыўнага жывапісу, конкурс майстроў і традыцыйны кір-маш. На працягу 4 дзён у пленэры майстроў народных мастацкіх рамёстваў па дэкаратыўным жы-вапісе «Райскі сад», прысвечаным 100-годдзю віцебскай мастачкі Марыі Ларынай, удзел прымала наша зямлячка, майстрыха раённага Дома рамёстваў Г. М. Гудоўская.У рамках форуму адбыўся конкурс майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу «Фарбы нябёсаў». У ім прынялі ўдзел 27 майстроў з усёй рэспублікі, у тым ліку і дырэктар Бешанковіцкага раённага Дома рамёстваў А. І. Аўчыннікава. Дадому ўмеліца прывезла Дыплом за захаванне традыцыі роспісу па шкле.А на імправізаваным падворку вялікім попытам карысталася прадукцыя, зробленая калектывам Бешанковіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Жадаючыя набывалі тут нататнікі, закладкі, каляндарыкі, сшыткі і шмат іншай прадукцыі.Нацыянальную кухню і напоі на фестывалі прадставілі ўдзельнікі народнага клуба кухні, гульні і фальклору «Бараболя». Вялікі асартымент як цёплай гатовай гарбаты, так і пакетаванай можна было набыць у бешанковіцкай краме траў. Шмат эксклюзіўных рэчаў, створаных наведвальнікамі аддзялення для інвалідаў, прапаноўвалі супрацоўнікі ТЦСАН Бешанковіцкага раёна.Годна свае вакальныя і танцавальныя дадзеныя на фестывалі паказалі народны ансамбль народнай песні «Весялуха» і калектыў бытавых танцаў «Кружалі».
"Зара"