Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Шматфункцыянальную пляцоўку для варкаўта адкрылі ў Бешанковічах

14.12.2022

Шматфункцыянальную пляцоўку для варкаўта адкрылі ў Бешанковічах

Шматфункцыянальная пляцоўка для варкаўта, пабудаваная пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, з'явілася ў Бешанковічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы для варкаўтэраў ёсць турнікі, вулічныя трэнажоры, "груша" з аўташын для адпрацоўкі ўдару, пляцоўка для гульні ў баскетбол і гульнявыя віды спорту. Яна размешчана ў цэнтральным парку Бешанковічаў. Пазаймацца на ёй змогуць не толькі спартсмены, але і ўсе жыхары райцэнтра. Побач знаходзяцца стадыён і сярэдняя школа №2, навучэнцы якой будуць наведваць новы спартыўны аб'ект з вялікім задавальненнем. У раёне культывуюцца гульнявыя віды спорту - валейбол, баскетбол, а таксама лыжны спорт, і для юных аматараў здаровага ладу жыцця новая спортпляцоўка будзе вельмі карыснай. Тут можна рабіць практыкаванні на ўсе групы мышцаў. Дзеці адзначылі, што нават зімой будуць наведваць гэты аб'ект, а ў цёплы час года будуць праводзіць тут свой актыўны вольны час.