Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Сёння ў Віцебску пачала работу выстава "Беларусь інтэлектуальная"

03.03.2023

Сёння ў Віцебску пачала работу выстава "Беларусь інтэлектуальная"

Сярод першых наведвальнікаў выставы была і дэлегацыя Бешанковіцкага раёна.

Убачыць дасягненні беларускай навукі жыхары і госці Віцебскай вобласці змогуць у футбольным манежы з 3 па 5 сакавіка.

Сёння азнаёміцца з выставай можна да 19 гадзін, 4 сакавіка - з 10 да 19 гадзін, 5 сакавіка - з 10 да 18 гадзін.

Найноўшыя распрацоўкі і перадавыя тэхналогіі розных сфер жыццядзейнасці, актуальныя дасягненні навукі і тэхнікі.  Уваход свабодны.