Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі — 2022" пройдзе ў Бешанковіцкім раёне 23 верасня

22.09.2022

Раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі — 2022" пройдзе ў Бешанковіцкім раёне 23 верасня

23 верасня ў аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна пройдзе раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2022".

Пачатак мерапрыемства - у 15 гадзін. У праграме — узнагароджанне найлепшых работнікаў хлебнай нівы, выставы, гандаль, канцэртныя выступленні. Акуніцеся ў атмасферу свята і вы!