Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Працоўнаму калектыву Бачэйкаўскай СШ ім. М.А.Высагорца прадставілі новага дырэктара

25.01.2023

Працоўнаму калектыву Бачэйкаўскай СШ ім. М.А.Высагорца прадставілі новага дырэктара

Сёння старшыня Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта Галіна Унуковіч сустрэлася з працоўным калектывам Бачэйкаўскай СШ ім. М.А.Высагорца.

  У час размовы з педагогамі Галіна Уладзіміраўна адзначыла станоўчыя бакі ў дзейнасці ўстановы адукацыі, абазначыла асноўныя напрамкі далейшага яе развіцця, а таксама прадставіла новага дырэктара школы.

Ім прызначана Наталля Мікалаеўна Апанасёнак, якая раней узначальвала калектыў Бачэйкаўскага дзіцячага сада.