Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Працаўніца СУП "Вядзерава" Людміла Зайцава зноў у лідэрах абласнога спаборніцтва сярод жывёлаводаў

21.07.2022

Працаўніца СУП "Вядзерава" Людміла Зайцава зноў у лідэрах абласнога спаборніцтва сярод жывёлаводаў

Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва сярод жывёлаводаў.

Самым-самым уручылі прызы Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Заслужаную ўзнагароду атрымала і аператар па вырошчванні і адкорме маладняку ​​буйной рагатай жывёлы Людміла Зайцава.

Людміла Паўлаўна кожны месяц у лідарах абласнога спаборніцтва.

Сёння працаўніца СУП "Вядзерава" заваявала 2-е месца (па выніках работы за чэрвень). Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе яе падапечных (а ў дадзены іх 215) — 1253 г.

Падзяку за добрасумленную працу вядераўскаму жывёлаводу ўручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Кавалёнак.