Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Пракуратура Бешанковіцкага раёна прызнана лепшай у вобласці

07.02.2022

Пракуратура Бешанковіцкага раёна прызнана лепшай у вобласці

На праведзенай у пракуратуры вобласці калегіі па выніках працы за 2021 год лепшай пракуратурай прызнана пракуратура Бешанковіцкага раёна. Пракурору нашага раёна А. А. Старчанка ўручаны памятны сувенір і пераходзячы кубак.

Сам Андрэй Аркадзьевіч Старчанка названы ў ліку найлепшых пракурорскіх работнікаў Віцебшчыны 2021 года з занясеннем на Дошку гонару пракуратуры вобласці.

Віншуем з заслужанымі ўзнагародамі! Пракурорская дзейнасць патрабуе высокага прафесіяналізму, адказнасці і прынцыповасці. Настойлівасці і цярпенні вам у вырашэнні штодзённых задач!