Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Першых тысячнікаў ушаноўвалі ў Бешанковіцкім раёне

28.07.2021

Першых тысячнікаў ушаноўвалі ў Бешанковіцкім раёне

Бягучы тыдзень адзначаны новымі працоўнымі перамогамі работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна на жніве. Першыя тысячы тон збожжа новага ўраджаю ў раённы каравай унеслі два камбайнёры - Сяргей Аляксандравіч Радкевіч і Дзмітрый Паўлавіч Прапісноў.
 
Працаўнікоў вёскі прыехалі павіншаваць старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Унукович, першы намеснік старшыні-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Сцежкін і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Віктаравіч Кавалёнак.
 
 
"Зара"