Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
09.06.2020
Тое, што менавіта гэта гаспадарка дала старт раённай касавіцы, зусім не азначае, што вядзераўцы зараз адчуваюць недахоп у кармавой базе, наадварот, тут кармоў хапае — ёсць яшчэ дзве некранутыя траншэі з сіласам, хоць у сельгаспрадпрыемстве ў цяперашнім рацыёне жывёлы стабільна выкарыстоўваюць і свежую «зялёнку». Ранні запуск «зялёнага канвеера» ў «Вядзераве» тлумачыцца інакш: у гаспадарцы ўмеюць пралічваць на перспектыву, своечасова ўсё выконваць і ў выніку маюць дастатковы запас кармоў. А гэта ў сваю чаргу станоўча адбіваецца на жывёлагадоўлі (на зімоўцы тут знаходзяцца каля 2 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы).
Па словах намесніка дырэктара СУП «Вядзерава» С. Ф. Краўчанкі, у гаспадарцы першым укосам трэба скасіць больш за 1300 гектараў траў. Дарэчы, гэтым летам вядзераўцы плануюць арганізаваць тры ўкосы, гэта яшчэ адна прычына ранняга выхаду ў поле. На ўчарашні дзень было скошана 360 гектараў, нарыхтавана 1937 тон сенажу (835 з іх закладзены ў траншэі, 1102 тоны спакаваны ў палімерную плёнку). Дру-гі ўкос у гаспадарцы правядуць да пачатку ўборачнай кампаніі (увесь зялёны корм спрасуюць у плёнку), трэці — пасля жніва. На гэты раз вялікую стаўку ў «Вядзераве» зрабілі на кукурузу. Ёй адвялі 437 гектараў. Зараз на кукурузных палях праводзіцца хімпраполка, закупляюцца ўгнаенні. «Нават пры самай сціплай ураджайнасці культуры мы зможам атрымаць каля 12 тысяч тон кармоў», — адзначыў Сяргей Фёдаравіч.
Тым часам працоўная вахта вядзераўскіх працаўнікоў на касавіцы доўжыцца ўвесь светлавы дзень. Для механізатараў і ўсіх, хто заняты на нарыхтоўцы кармоў, арганізавана гарачае харчаванне. Абеды дастаўляюцца прама ў поле. Працоўнае звяно па корманарыхтоўцы ў «Вядзераве» невялікае, але тэхнікі і людзей цалкам дастаткова для вырашэння пастаўленай задачы. На касілках працуюць Яўген Лявоненка і Віталь Гайдукоў, на граблях — Аляксандр Гайдукоў і Анатоль Громаў. Здрабняе травяную масу на КВК-800 Аляксей Дзенісенка. На адвозцы сенажу працуюць Ула-дзімір Семянькоў (малодшы), Іван Лявоненка і Аляксандр Чунаеў. На ўтрамбоўцы будучага корму шчыруюць Анатоль Нікіфарэнка і Леанід Іваноў. За рулём прэса — Сяргей Бутанаў.
Праца ў сельгаспрадпрыемстве пастаўлена такім чынам, што тэхніка не прастойвае ні хвіліны. І пакуль усталявалася сонечнае і сухое надвор’е, механізатары плануюць паспець як мага больш нарыхтаваць грубых і сакавітых кармоў, пацвярджаючы народную мудрасць пра тое, што летні дзень год корміць.
"Зара"