Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Пенсію можна атрымаць датэрмінова

03.08.2020

Пенсію можна атрымаць датэрмінова

У мэтах стварэння пенсіянерам зручных умоў атрымання пенсій (мінімізацыя паездак, скарачэнне сацыяльных кантактаў) выплата пенсій у жніўні будзе ажыццяўляцца датэрмінова.
Згодна з заканадаўствам пенсii выплачваюцца ў перыяд з 5 па 25 чысло на падставе графікаў выплат праз банкі, паштовыя аддзяленні, прадпрыемствы па дастаўцы пенсій.
У жніўні пенсіі, якія згодна з графікам выплат прыпадаюць на 10 чысло і пазней, будуць даступныя да выплаты:

на пошце і праз даставачныя прадпрыемствы - з 3 жніўня,

праз банкі - з 5 жніўня.
 
Права абраць датэрміновае атрыманне пенсіі застаецца за пенсіянерам. Калі не будзе жадання атрымаць пенсію датэрмінова, то гэта можна будзе зрабіць у звыклы тэрмін.