Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
01.06.2021
Прыміце шчырыя віншаванні з Міжнародным днём абароны дзяцей! Гэта свята нагадвае пра нашу сур’ёзную адказнасць за юнае пакаленне, пра тое, што самая шчаслівая пара ў іх жыцці павінна быць пад надзейнай абаронай. Дзеці — гэта будучыня, кожны з іх дорыць радасць, мае патрэбу ў любові, клопаце, разуменні і бацькоўскай ласцы. Нашы юныя жыхары годна прадстаўляюць родны раён на разнастайных спаборніцтвах, алімпіядах, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, дасягаюць высокіх вынікаў і ўзнагарод у вучобе, творчасці і спорце. Задача кожнай канкрэтнай сям’і, улады і ўсяго грамадства ў цэлым і далейпадтрымліваць гэта імкненне, развіваць таленты дзяцей, накіроўваць іх энергію ў патрэбнае рэчышча.
У гэты святочны дзень асаблівыя словы падзякі мы кажам бацькам, бабулям і дзядулям, педагогам і ўсім, хто ахінуў клопатам дзяцей з абмежаванымі магчымас-цямі і прыёмных, шчодра дорыць ім сваю душэўную цеплыню.
Дарагія сябры, давайце берагчы бесклапотнае дзяцінства юных грамадзян нашай краіны і любіць іх, каб раслі моцнымі, шчырымі і шчаслівымі. Няхай у кожным доме гучыць дзіцячы смех і ззяюць усмешкі, здзяйсняюцца запаветныя мары. Моцнага ўсім здароўя, міру і дабрабыту!Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.