Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Паважаныя жыхары Бешанковіччыны каталіцкага веравызнання! Сардэчна віншуем вас, вашых родных і блізкіх з Божым Нараджэннем!

25.12.2022

Паважаныя жыхары Бешанковіччыны каталіцкага веравызнання! Сардэчна віншуем вас, вашых родных і блізкіх з Божым Нараджэннем!

   Гэта светлае свята дорыць вернікам радасць і  надзею, аб’ядноўвае вакол вечных духоўных, маральных каштоўнасцяў, далучае да традыцый міласэрнасці і дабрачыннасці. З ім звязаны народныя і
сямейныя звычаі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, шчырая вера ў дабро і выкананне самых запаветных жаданняў.

   Нам усім патрэбны простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі. Няхай Віфлеемская зорка заўсёды асвятляе шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця.

   Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай у вашых сэрцах заўсёды жывуць дабрыня і міласэрнасць. Хай жыватворнае
святло Каляднай зоркі сагрэе вашы дамы цяплом, напоўніць спакоем і ўтульнасцю, надасць сіл у пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў, дапаможа стаць лепшымі і мудрэйшымі!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта. 

Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў.