Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Паважаныя педагогі, ветэраны сістэмы адукацыі, навучэнцы Бешанковіцкага раёна! прыміце віншаванні

01.09.2021

Паважаныя педагогі, ветэраны сістэмы адукацыі, навучэнцы Бешанковіцкага раёна! прыміце віншаванні

Шаноўныя педагогі, ветэраны педагагічнай працы! Дарагія школьнікі і іх бацькі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
1 верасня — асаблівае свята, якое становіцца першай прыступкай вялікага шляху ў дарослае жыццё, падмуркам будучых дасягненняў. Менавіта ў гэты час мы знаходзім сваіх першых сяброў, сустракаем мудрых настаўнікаў, вучымся і набываем каштоўны вопыт.

Вялікі дзякуй вам, дарагія педагогі, за самаадданасць, любоў і вернасць сваёй справе. Ваша праца неацэнная, менавіта яна ляжыць у аснове фарміравання асобы, маральных арыенціраў і грамадзянскай пазіцыі будучага пакалення, ад якога шмат у чым будзе залежаць росквіт нашай краіны. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у працы, таленавітых выхаванцаў. Вучням — цудоўнага настрою на вучобу, добрых адзнак і новых перамог, а бацькам — быць памяркоўнымі і мудрымі, ганарыцца сваімі дзецьмі і іх дасягненнямі.
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.