Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Пантонны мост у Бешанковічах пачнуць разбіраць з 22 лістапада

17.11.2021

Пантонны мост у Бешанковічах пачнуць разбіраць з 22 лістапада

   Пантонны мост у Бешанковічах пачнуць разбіраць з 22 лістапада
Два берагі Заходняй Дзвіны ў Бешанковічах звязвае пантонны мост, зручны як для пешаходаў, так і для аўтамабілістаў. З надыходам нізкіх тэмператур паветра канструкцыю прыбіраюць на зімоўку. Сёлета вайскоўцы, якія займаюцца абслугоўваннем маста, разбіраць яго пачнуць з 22 лістапада.
   Аднак магчымасць бесперашкодна перасекчы галоўную водную артэрыю раёна застанецца. Работнікі камунальнай службы арганізуюць лодачную пераправу, якая будзе дзейнічаць па графіку да наступлення ледаставу.