Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
21.06.2024
На канферэнцыі падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнай навуковай установай “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і Бешанковіцкім райвыканкамам.
За значны асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Бешанковіцкага раёна шэраг нашых землякоў узнагароджаны Падзякамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У іх ліку і старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч.
Ганаровай граматай райвыканкама за асабісты ўклад у вывучэнне першабытнай гісторыі Бешанковіччыны адзначаны загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства, кіраўнік штогадовых археалагічных раскопак на тэрыторыі памятніка археалогіі – стаянкі “Асавец –2” Максім Чарняўскі.
Падзякамі старшыні райвыканкама — дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі і вядучы архівіст аддзела дзяржархіва Віцебскай вобласці Антон Юпатаў.
Пасля пленарнага пасяджэння пачалася праца па секцыях «Бешанковіччына ад старажытнасці да 1917 года», «Бешанковіччына ад 1917 года да сучаснасці» і «Звязаныя лесам з Бешанковіччынай».