Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Не забудзьцеся ўключыць блізкае святло фар!

24.08.2020

Не забудзьцеся ўключыць блізкае святло фар!

У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі з пачаткам навучальнага года традыцыйна з 25 жніўня па 5 верасня ў рэспубліцы праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!»
   Дадзеная прафілактычная акцыя закліканая прыцягнуць увагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.
    Супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзінаў на дарозе.
     У ходзе спецмерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ правядуць як прафілактычныя акцыі для дзяцей і бацькоў, так і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозцы дзяцей.
     І самае галоўнае - варта памятаць, што ў гэтыя дні рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР).