Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Не пакідайце дзяцей адных!

01.06.2020

Не пакідайце дзяцей адных!

У рамках акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!», ратавальнікі Бешанковіцкага РАНС нанеслі налепкі з лагатыпам акцыі на посуд для гарачых напояў на ўсіх аўтазаправачных станцыях «Беларусьнафта», размешчаных на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна.

Такі напамін асабліва важны на аўтазаправачных станцыях, бо дарослыя часцяком пакідаюць сваіх дзяцей у аўтамабілях, у той час, калі самі накіроўваюцца аплачваць паліва ці проста набыць неабходную прадукцыю. Мы спадзяемся, што кожны з бацькоў, убачыўшы такі напамін, задумаецца аб небяспецы пакідання дзяцей адных!