Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Наватарскі вадзіцель першым перавёз больш за 2 тысячы тон збожжа і рапсу

06.08.2020

Наватарскі вадзіцель першым перавёз больш за 2 тысячы тон збожжа і рапсу

Вадзіцель ЗАТ "АСБ-Агра Наватар" Аляксандр Аксюта першым з вадзіцеляў раёна перавёз больш за 2 тысячы тон збожжа і рапсу ад камбайнаў падчас  уборачнай кампаніі-2020. Павіншаваць працаўніка з выдатным вынікам і пажадаць далейшых поспехаў прыехалі спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і артысты ДУК "Бешанковіцкі РЦК".