Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

На расчыстку дарог у Бешанковіцкім раёне кінуты ўсе сілы камунальнай і дарожнай службаў

29.11.2022

На расчыстку дарог у Бешанковіцкім раёне кінуты ўсе сілы камунальнай і дарожнай службаў

Паводле інфармацыі дырэктара УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік" Ігара Сліўца, цяпер у Бешанковічах "змагаюцца" са снегам 5 адзінак тэхнікі, яшчэ 4 - у аграгарадках, дзе за службай замацавана каля 200 кіламетраў вуліц. Маюцца 2 пескаразкідвальнікі для вобмешкі праезнай часткі і тратуараў пясчана-саляной сумессю.

У ЖКГ распрацаваны выразны алгарытм дзеянняў, занятыя на ўборцы снега людзі ведаюць, што ў дні снегападаў збор у 3 гадзіны, у 4 - выезд на дарогу. У выпадку неабходнасці работа арганізоўваецца ў дзве змены.