Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

На Бешанковіччыне праходзіць штогадовая дабрачынная кампанія "Збяром дзяцей у школу"

05.08.2022

На Бешанковіччыне праходзіць штогадовая дабрачынная кампанія "Збяром дзяцей у школу"

   Збяром дзяцей у школу - штогадовая дабрачынная кампанія Беларускага Чырвонага Крыжа, якая праводзіцца з мэтай аказання дапамогі дзецям, чые сем'і не маюць магчымасці падрыхтаваць дзіця да школы, купіўшы ўсё неабходнае.
   Кампанія пройдзе з 01.08.2022г па 15.09.2022г
    Прыміце ўдзел у кампаніі!
Прынясіце школьныя прылады ў раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа (г.п.Бешанковічы вул. Віцебская шаша д.36 каб.25 +375 33 645 26 25 Наталля Анатольеўна ) або зрабіце ахвяраванне ў АРІП:
Для гэтага трэба выбраць пункт "Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні", "Дапамога дзецям, дарослым", "Беларускі Чырвоны Крыж", выбраць Віцебскую абласную арганізацыю БТЧК, "Дабрачынныя ўзносы", увесці нумар дабрачыннай акцыі-222, праверыць карэктнасць інфармацыі і здзейсніць плацёж.
   Падтрымай нас, зрабі свет дзіцяці радасней і ярчэй!