Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
24.02.2020
На сустрэчу былі запрошаны пракурор раёна А. А. Старчанка і старэйшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А. С. Адамовіч.
З гутаркі з прадстаўнікамі праваахоўных органаў навучэнцы даведаліся, што такое правапарушэнне, злачынства і праступак. Пра адказнасць за іх здзяйсненне распавёў Андрэй Аркадзьевіч Старчанка. Падрабязна пракурор спыніўся на мерах адміністрацыйнага ўздзеяння, крымінальнай адказнасці, узросце, з якога яна надыходзіць, тэрмінах пазбаўлення волі за пэўныя віды злачынстваў.
Павучальнымі для дзяцей сталі прыклады з жыцця, якімі падзяліўся Аляксандр Сяргеевіч Адамовіч.
Не варта забываць, што за здзейсненыя ўчынкі заўсёды трэба адказваць.
Алена Марозава,
http://www.gztzara.by