Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

На базе ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас» прайшлі абласныя спаборніцтвы па лесапажарным майстэрстве

01.04.2022

На базе ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас» прайшлі абласныя спаборніцтвы па лесапажарным майстэрстве

Каманда нашага лясгаса заняла шостае месца з 18 каманд удзельніц. Упершыню ўдзел у мерапрыемстве (па-за спаборніцтвам) прымалі навучэнцы Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа філіяла БДТУ.

Падрыхтоўка да пажаранебяспечнага перыяду ў работнікаў лясгаса заўсёды даволі сур'ёзная. З надыходам вясны лясная пажарная ахова пераходзіць у рэжым павышанай гатоўнасці, каб своечасова папярэдзіць, выявіць і патушыць ачаг узгарання ў лесе. На практыцы спецыялісты адпрацоўваюць навыкі тушэння ляснога пажару і спраўляюцца са стыхіяй не горш за пажарных-выратавальнікаў, што і прадэманстравала ў абласным конкурсе ўсе каманды. Пераможцамі спаборніцтваў стала каманда Лепельскага раёна.