Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
11.12.2019
Калі вам цікавая праца беларускай міліцыі, вы здымаеце на камеру і ведаеце, як ператварыць звычайны фотаздымак у твор мастацтва, запрашаем Вас прыняць удзел у творчым конкурсе!
З 5 снежня 2019 года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праводзіць конкурс на найлепшую фота - і відэапрацу пад назвай "У аб'ектыве". Яго мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі да гісторыі і традыцый органаў унутраных спраў, фарміраванне аб'ектыўнага ўспрымання грамадствам паўсядзённай дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў унутраных войскаў.
Прыняць удзел у конкурсе могуць усе жадаючыя, каму споўнілася 14 гадоў. Аўтарскія працы прымаюцца ў намінацыі:
- "Я б у міліцыю пайшоў" - удзельнічаюць працы, якія адлюстроўваюць жаданне моладзі паступіць на службу ў органы правапарадку;
- "Гістарычная спадчына" - помнікі, музейныя кампазіцыі з сімволікай МУС;
- "Міліцыя-дзецям" - разглядаюцца працы аб абароне правоў падлеткаў і дзяцей;
- "Дарожная бяспека" - Прафілактыка парушэнняў правілаў дарожнага руху;
- "Служба дні і ночы" - пра асаблівасці службы ў міліцыі і ўнутраных войсках.
Аўтарскія працы з заяўкамі прымаюцца да 20 лютага 2020 года па адрасе uios@mvd.gov.by. заяўка афармляецца ў адвольнай форме з дадзенымі аб удзельніку (імя па бацьку, паштовы і электронны адрас, тэлефон, кароткае апісанне працы і назва намінацыі).
Конкурсная камісія ацэніць работы па такіх крытэрах, як арыгінальнасць, мастацкая каштоўнасць і тэхнічнае выкананне. Журы абярэ не больш за трох фіналістаў у кожнай намінацыі, сярод якіх па суме балаў вызначацца пераможцы.
Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца напярэдадні Дня міліцыі.
На старонцы https://mvd.gov.by/ru/stocks/41 можна азнаёміцца з Палажэннем аб правядзенні конкурсу, спампаваць банэр для размяшчэння на іншых інтэрнэт-рэсурсах або праглядзець працы канкурсантаў. Сачыць за ходам конкурсу можна таксама і ў нашых сацыяльных сетках: https://vk.com/mvdgovby, https://instagram.com/mvdgovby.
Жадаем натхнення і творчых поспехаў удзельнікам конкурсу!