Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Медыкі Бешанковіцкага раёна падвялі вынікі года на медыка-санітарным савеце

09.02.2023

Медыкі Бешанковіцкага раёна падвялі вынікі года на медыка-санітарным савеце

  Удзел у яго рабоце прынялі намеснік старшыні райвыканкама А. І. Ерашоў, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Т. А. Ушынская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А. С. Аўчыннікава.
  Па выніках работы за 2022 год лепшым супрацоўнікам уручаны Ганаровыя граматы, Падзякі раённага выканаўчага камітэта, галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і УАЗ "Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца".