Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Лепшыя жывёлаводы СУП "Вядзерава" і ДП "ПалітаддзелецАгра" Бешанковіцкага раёна адзначаны па лініі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК

20.01.2022

Лепшыя жывёлаводы СУП "Вядзерава" і ДП "ПалітаддзелецАгра" Бешанковіцкага раёна адзначаны па лініі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК

У рамках рэспубліканскай акцыі "Наш жывёлавод" наш раён наведаў старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Хвацік. Разам з намеснікам старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццянай Вырвіч ён пабываў у СУП "Вядзерава". Да іх таксама далучыліся кіраўнік раёна Галіна Унуковіч і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Кавалёнак.

Госці прыехалі, каб павіншаваць лепшых жывёлаводаў гаспадаркі з працоўнымі поспехамі, пагаварыць аб змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Такая ж сустрэча адбылася і ў ДП «ПалітаддзелецАгра».