Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва раёна віншуе жыхароў Бешанковіччыны з Днём народнага адзінства

17.09.2024

Кіраўніцтва раёна віншуе жыхароў Бешанковіччыны з Днём народнага адзінства

Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Шчыра віншуем вас з Днём народнага адзінства!
Гэта дзяржаўнае свята адлюстроўвае нязменныя каштоўнасці беларусаў — згуртаванасць, патрыятызм, грамадзянскую сталасць, імкненне да незалежнасці і міру.
17 верасня 1939 года па праву называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа: у гэты дзень уз’ядналіся 
Заходняя Беларусь і БССР, тэрытарыяльна аформіліся межы сучаснай суверэннай Беларусі, закладзены падмурак для стабільнага і ства ральнага развіцця нашай краіны.
Міралюбная палітыка на шай дзяржавы грунтуецца 
на непарушных прынцыпах: краіна павінна быць эканамічна магутнай, сацыяль на згуртаванай, палітычна адзінай, культурна багатай. Для гэтага нам неабходна берагчы нацыянальную згоду, захоўваць адзінства і вернасць шматвяковым традыцыям, добрасумленна працаваць і ствараць.
Адзінства — аснова нашых поспехаў! Толькі разам мы захаваем для нашчадкаў незалежную, суверэнную і квітнеючую Беларусь!
Дарагія землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, натхнення, сямейнага дабрабыту і невычэрпнай энергіі. Міру, 
радасці, шчасця, новых поспехаў у стваральнай працы 
на карысць любімай Беларусі!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.