Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў паштовай сувязі з прафесійным святам

09.10.2022

Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў паштовай сувязі з прафесійным святам

Паважаныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Сусветным днём пошты!

Пошта — адзін з найстарэйшых відаў сувязі і, нягледзячы на ўсе дасягненні тэхнічнага прагрэсу, імклівае развіццё камунікацый, яна захоўвае пазіцыі аднаго з самых масавых і даступных сродкаў сувязі. І ў новых умовах, у стагоддзе мабільных тэлефонаў і інтэрнэту, пошта імкнецца ісці ў нагу з часам.

Прыміце словы падзякі за вашу нялёгкую, але важную і патрэбную людзям працу, за жаданне дарыць жыхарам Бешанковіччыны добры настрой. Няхай вам заўсёды спадарожнічаюць поспех ва ўсіх справах і пачынаннях! Моцнага здароўя, аптымізму, сямейнага дабрабыту і шчасця.

Галіна УНУКОВІЧ,  старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,  старшыня раённага Савета дэпутатаў.