Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
07.01.2021
Сардэчна віншуем Вас з Раством Хрыстовым!Гэта свята нагадвае нам пра лепшае, што ёсць у нашым жыцці, — пра веру, міласэрнасць і чалавекалюбства. Раство Хрыстова – гэта чаканне цуду, урачыстасць любові, імкненне да дабра і гармоніі.
У такія дні мы асабліва ясна ўсведамляем, што мір і спакой на роднай зямлі залежаць ад нас саміх. Толькі разам, аб’яднаўшы намаганні, мы зможам заха-ваць дабрабыт у краіне, зрабіць яе яшчэ багацей і прыгажэй.Няхай у гэтыя светлыя дні вашы сэрцы напоўняцца верай і надзеяй. Няхай гэта вялікае свята сагравае вас, дае сілы ў пераадоленні нягод. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту на доўгія гады!
Галіна Унуковіч,старшыня раённага выканаўчага камітэта.Генадзь Шведаў,старшыня раённага Савета дэпутатаў.