Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Бешанковіччыны з Днем Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Днем Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

09.05.2021

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Бешанковіччыны з Днем Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Днем Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба
і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!
Сімвалічна, што сёлета ён супаў з днём Вялікай Перамогі. Гэтыя святы аб’ядноўваюць розныя пакаленні беларусаў. Любоў да радзімы непарыўна звязана з трапяткімі і паважлівымі адносінамі да галоўных сімвалаў краіны. Герб і сцяг — важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці, гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, адлюстраванне ідэі нацыянальнага адзінства, духоўных
і маральных рыс, асаблівасцей культуры і светапогляду нашага народа. Імі ганарацца і шануюць, як родны дом і звычаі. Яны сталі духоўнымі святынямі, увасабляюць важнейшыя каштоўнасці і ідэалы беларусаў — імкненне да свабоды і справядлівасці, стваральнай і самаадданай працы на сваёй зямлі дзеля яе росквіту, жаданне жыць у міры і згодзе ў нашым агульным доме, пачуццё асабістай адказнасці кожнага за лёс краіны.
Са святам вас, дарагія землякі! Жадаем моцнага здароўя, поспехаў, міру, шчасця і сямейнага дабрабыту! Няхай дзяржаўныя сімвалы нязменна асвятляюць шлях да самых высокіх дасягненняў!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.