Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў рэгіёну з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

08.05.2022

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў рэгіёну з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Бешанковіччыны!
   Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь!
   Галоўныя сімвалы нашай краіны - гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, адлюстраванне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны, духоўныя святыні, якія замацоўваюць векавыя традыцыі, маральныя каштоўнасці, найлепшыя якасці і рысы характару беларусаў. Павага да галоўных дзяржаўных сімвалаў - гэта праява высокіх грамадзянскіх пачуццяў патрыятызму, адказнасці за сучаснасць і будучыню краіны, гонару за гераізм і мужнасць народа.
   Са святам вас, дарагія землякі! Моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у імя працвітання нашай роднай і любімай Беларусі!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённай Савета дэпутатаў.