Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе землякоў са святам працы

01.05.2022

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе землякоў са святам працы

Першамай – гэта свята, якое аб'ядноўвае наша грамадства, натхняе людзей усіх узростаў і прафесій, людзей усіх палітычных перакананняў, нацыянальнасцей і веравызнанняў на сумленную працу на карысць рэгіёну і краіны, у імя нашай агульнай будучыні. Гэты дзень надыходзіць як сімвал вясны, нясе з сабой адраджэнне прыроды, новыя сілы і светлыя надзеі.

У Бешанковіцкім раёне жывуць і працуюць цудоўныя людзі, якія любяць сваю Радзіму і шматразова даказалі, што ім па плячы самыя складаныя задачы, самыя важныя справы.

Паважаныя суайчыннікі! Ад усёй душы жадаем вам добрага настрою, моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня Бешанковіцкага райвыканкама.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.