Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе педагогаў з прафесійным святам - Днём настаўніка!

02.10.2022

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе педагогаў з прафесійным святам - Днём настаўніка!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка!

Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы светлае пачуццё ўдзячнасці да настаўніка, які ўпершыню расчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў, навучыў распазнаваць цудоўнае, асэнсоўваць і прымаць узважаныя рашэнні. Педагогі заўсёды былі і застаюцца носьбітамі і ўладальнікамі высокіх духоўных якасцей, а пакладзены ў аснову настаўніцкай прафесіі творчы пачатак дапамагае ім кожны раз нанова разам са сваімі вучнямі пазнаваць і разумець свет.

Паважаныя настаўнікі, работнікі адукацыі і ветэраны педагагічнай працы! 

Прыміце словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, ­адданасць выбранай прафесіі, ­няўрымслівасць і цярплівасць, за добрыя традыцыі і вопыт, якія вы перадаеце маладому пакаленню. Жадаем усім педагогам Бешанковіччыны моцнага здароўя, сямейнага цяпла і ўтульнасці, новых здабыткаў і поспехаў, натхнення ў выкананні высокага абавязку — служэння людзям, сваёй Айчыне.

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага  выканаўчага камітэта.

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.