Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
19.01.2026
Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём выратавальніка. Ваша самаадданая праца — гэта яркі прыклад мужнасці, прафесіяналізму і адказнасці. Узаемавыручка, аператыўнасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну — гэта тыя якасці, якія адрозніваюць кожнага з вас. Вы з гонарам несяце сваю няпростую службу, штодня рызыкуючы жыццём дзеля выратавання іншых. Ваша праца патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, але і вялізнай асабістай мужнасці, сілы духу і вытрымкі. Асаблівую ўдзячнасць выклікаюць вашы дзеянні ў экстрэмальных сітуацыях, калі ад хуткасці і правільнасці прынятых рашэнняў залежаць жыцці людзей. Мы выказваем глыбокую падзяку ветэранам службы, якія заклалі слаўныя традыцыі і перадалі свой бясцэнны вопыт маладому пакаленню выратавальнікаў. Жадаем усім моцнага здароўя, сілы духу, дабрабыту ў сем’ях, як мага менш трывожных выклікаў, надзейных таварышаў побач, міру і дабра, невычэрпных жыццёвых сіл, энергіі і поспехаў у высакароднай справе выратавання людзей і служэння роднай Беларусі! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў