Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
12.04.2026
Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна, вернікі праваслаўнай царквы!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова! Гэта свята сімвалізуе радасць жыцця і абнаўлення, умацоўвае нашу веру ў дабро і справядлівасць. Уваскрэсенне Хрыстова вернікі ўспрымаюць як сімвал надзеі і духоўнага адраджэння, вернасці маральным каштоўнасцям, якія ва ўсе часы рабілі нашу Радзіму моцнай: гэта цярпенне, спачуванне, міласэрнасць, патрыятызм і любоў да бліжняга.
У гэта светлае свята кожны з нас імкнецца агарнуць клопатам родных і блізкіх, падарыць ім цяпло душэўных зносін. Вялікдзень аб’ядноўвае людзей, вучыць брацкай узаемадапамозе, уменню дараваць, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, міру, шчасця! Няхай велікодная радасць спадарожнічае кожнаму, у дамах і сем’ях пануюць згода і дабрабыт, сэрцы напаўняюцца верай і любоўю, а справы – поспехам! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў